Инновационная деятельность

Презентация реализации проекта

развернуть

Інфармацыйная карта вопыту рэалізацыі інавацыйнага праекта

развернуть

Інфармацыйная карта вопыту рэалізацыі інавацыйнага праекта

 

Тэма інавацыйнага праекта: «Укараненне этнакультурных тэхналогій для пашырэння і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі»

Тэрміны рэалізацыі: 2018-2022

Адрас вопыту: дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа №2 г. Валожына»

Прозвішча, імя па бацьку кіраўніка ўстановы адукацыі: Уланчык Аляксандр Мікалаевіч

 

Характарыстыка вопыту

Апісанне характарыстык вопыта

 

1.                 

Аўтар вопыта

Маркоўская Вольга Мікалаеўна, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

2.                 

Актуальнасць вопыта рэалізацыі пректа

 

Інавацыйны праект з’яўляецца адказам на сацыякультурны выклік сучаснасці і прадугледжвае магчымасць далучэння да рашэння праблемы фарміравання беларускамоўнай асобы, якая валодае высокім узроўнем этнакультурнай кампетэнцыі, праз выкарыстанне ў адукацыйным працэсе этнакультурных тэхналогій у спалучэнні з эфектыўным педагагічным вопытам.

3.                                   

Ідэя праекта

 

Удзел у праекце спрыяе станаўленню навучэнца не толькі як суб'екта вучэбнай дзейнасці, здольнага да пабудовы ўласнай адукацыйнай траекторыі, якая забяспечвае паспяховую самарэалізацыю на ўсіх этапах навучання, але і падрыхтаванага да захавання і перадачы духоўна-маральнай і культурнай спадчыны, усведамлення сваёй адказнасці за лёс Айчыны і свайго народа.

4.

Вынікі рэалізацыі праекта

 

Сфарміраванасць у суб’ектаў адукацыйнага працэсу этнакультурнай кампетэнтнасці, якая выяўляецца ў гатоўнасці да ўмацавання культурнай і гістарычнай ідэнтычнасці беларускага народа, забеспячэння захавання, развіцця, распаўсюджвання і папулярызацыі беларускай нацыянальнай гісторыі, культуры і мовы. Пашырэнне і ўзбагачэнне адукацыйнага асяроддзя школы.

 

Праектныя прадукты:

1. Даследчыя працы: «Адрадзіць і не страціць» «Валожынская традыцыйная кухня канца ХІХ – першай паловы ХХ стагоддзяў», «Бабуліны рэцэпты», «Беларускія прысмакі»  (кіраўнік Садоўская Г.А., настаўнік працоўнага навучання)

 

«Гісторыя каталіцкага касцёла», «Край царкоўных купалоў і калакольных перазвонаў», «Праваслаўныя і каталіцкія храмы Валожыншчыны: падабенства і адрозненне», «Хада гісторыі чуваць па вуліцах старых і новых»  (кіраўнік Пятровіч А.І., настаўнік гісторыі)

2.Стовараны праграмы клубаў па інтарэсах «Юны этнограф» (6 класы, кіраўнікі Садоўская Г.А., Пятровіч А.І.) і  «Наш дом. Наш свет» (4 классы, кіраўнікі Шаўлюк Н.М., Ерахавец Т.Б.)

3. Аформлены  ілюстраваны паэтычны зборнік дзіцячых вершаў «Ад шчырага сэрца»;

4. Стварана праграма змены лагера “Край.by”з дзённым знаходжаннем

5.Адкрыта новая зала-экспазіцыя, дзе прадстаўлены інтэр’ер сялянскага жылля, адзення нашых продкаў, самабытных рэчаў і прылад, якія выкарыстоўваліся ў мінулым стагоддзі

 

 

 

5.

Прадстаўленне вопыту рэалізацыі праекта

 

Метадычнае  пасяджэнне намеснікаў дырактароў па выхаваўчай рабоце  Валожынская раёна.  Дыялогавая пляцоўка  «Духоўна-маральнае выхаванне падлеткаў праз праваслаўе і краязнаўства» (кастрычнік 2020) Пятровіч Аксана Іванаўна, настаўнік гісторыі

Сродкі масавай інфармацыі:

 Ход рэалізацыі інавацыйнага праекта адлюстроўваецца на старонцы «Інавацыйны праект» інтэрнэт-сайта школы https://school2.volozhin-edu.gov.by/учительская/инновационная деятельность, у школьнай газеце «Большая перемена»

 

6.

 

Распаўсюджванне вопыта рэалізацыі праекта

 

Праектныя прадукты:

1. Праграма клуба па інтарэсах "Юны этнограф" створана настаўнікам гісторыі Пятровіч А.І. для правядзення пазакласных заняткаў у 5 класе

 

2. Праграма клуба па інтарэсах "Наш дом.Наш свет" створана настаўнікам пачатковых класаў Шаўлюк Н.М. для праядзення пазакласных заняткаў у 3-4 класах

 

3. Праект змены аздараўленчага лагера "Край.by" з дзенным знаходжаннем распрацаваны макоўскай С.Б., педагогоам-арганізатарам.

 Праект разлічаны на васямнаццаць дзён. Навучэнцам прапануюцца мерапрыемствы, якія накіраваны на вывучэнне роднага краю, яго гісторыі, традыцый, славутасцей. Прадугледжаны ўдзел вучняў розных узростаў, таму малодшым навучэнцам можа спатрэбіцца дапамога дарослых. Такім чынам узнікае магчымасць прыцягнення ўзаемадзеяння бацькоў, што дазволіць умацаваць узаемасувязь з усімі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу

 

свернуть

Прадукты інавацыйнай дзейнасці

развернуть

Педагогамі створаны прадукты рэалізацыі інавацыйнага праекта - дыдактычныя матэрыялы па тэмах:

Праграма клуба па інтарэсах "Юны этнограф" (5 клас)

https://disk.yandex.ru/i/B9S0GuP3uXYw2g

 

Праграма клуба па інтарэсах "Наш дом.Наш свет" (3-4 класы)

https://disk.yandex.ru/d/74PbuuUopmHR5Q

 

Праект змены аздараўленчага лагера "Край.by" з дзенным знаходжаннем

https://disk.yandex.ru/i/UQjjhBB58yiIwQ

 

сцэнарый мерапрыемства" Беларускія прысмакі"

https://disk.yandex.ru/i/UYQE6_k6x7cnqg

 

сцэнарый мерапрыемства "Дзяды"

https://disk.yandex.ru/i/LkYJj-OZW9fGYQ

 

сцэнарый мерапрыемства" Не пакідайце ж мовы роднай"

https://disk.yandex.ru/i/Nkpr2ecFmpbAog

 

Адкрыта новая зала-экспазіцыя, дзе прадстаўлены інтэр’ер сялянскага жылля, адзення нашых продкаў, самабытных рэчаў і прылад, якія выкарыстоўваліся ў мінулым стагоддзі

 

свернуть

Дзень роднай мовы

развернуть

Сто гадоў шукай другой красы,

А тым больш, што свет зусім не вузкі.

Ды калі ты не бязродны сын,

Гавары со мной па-беларуску.

                       Яўгенія Янішчыц

 

Пад такім дэвізам прайшоў Дзень роднай мовы ў нашай школе.

 У свеце вельмі многа моў, але толькі адна з іх родная. Менавіта, яна для чалавека самая прыгожая, любімая і дарагая. І кожны год 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы людзі прызнаюцца ў любві да матчынага слова.

Гэтае свята стала выдатнай нагодай, каб узгадаць мову нашага народа, самім загаварыць на ёй і разам правесці дзень роднай мовы.

    Пачаўся гэты дзень з акцыі пад дэвізам “Жыві мова. Размаўляй  па-беларуску”. Настаўнікі падрыхтавалі інформ-дайджэст «21 лютага Дзень роднай мовы”. Вучні  выказалі шчырае, пяшчотнае, ласкавае прызнанне роднай мове. Увазе вучняў была прадстаўлена кніжная выстава, на якой змяшчаліся творы беларускіх пісьменнікаў.

 21-22 лютага  праводзіліся пазакласныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню роднай мовы. Кожны дзень вучні разам з настаўнікамі мелі магчымасць паўдзельнічаць у іх.

Мілагучнасць, плаўнасць, меладычнасць нашай мовы адзначылі ўдзельнікі мерапрыемсіва – час маленькага паэта  «Не змоўкне слова песняра». Вучні зрабілі выснову, што класічную літаратуру можна чытаць і перачытваць усё жыццё. Без ведання твораў Я.Коласа, Я.Купалы, Н.Гілевіча, М.Багдановіча, Максіма Танка і іншых – чалавека нельга лічыць ні адукаваным, ні культурным.

Не сакрэт, што правільна ўжытае слова – паказчык культуры маўлення. Вучні 3 класаў падарожнічалі ў краіну слова, беларускага, роднага, гаваркога. Падчас конкурса «Знаўцы беларускай мовы» дзеці змаглі акунуцца ў атмасферу самабытнасці і непаўторнасці роднага слова, адчуць багацце адценняў слоў-перакладаў, паспрабавалі праявіць свае здольнасці ў ролі перакладчыкаў.

         Вучні 1 класах паказалі свае здольнасці ў час народных гульняў-забаў. Народныя гульні ў комплексе з іншымі выхаваўчымі сродкамі з’яўляюцца асновай для фарміравання ў дзяцей неабходных фізічных якасцей і навыкаў, выхавання ў іх нацыянальнай самасвядомасці і цікавасці да гісторыі і культуры свайго народа. Беларускія народныя гульні таксама садзейнічаюць працэсу разумення і авалодвання беларускай мовай, выкарыстанню трапных выразаў у паўсядзённым жыцці. 

У маральным выхаванні навучэнцаў, развіцці іх грамадскай актыўнасці важную ролю адыгрывае школьны музей. Свае родныя мясціны чалавек нязменна звязвае з паняццем Радзіма. Экскурсія ў школьны музей "Жыццё і пабыт беларусаў" дала нам магчымасць сутыкнуцца з мінулым нашай краіны, выхоўвае беражлівыя адносіны да спадчыны.

Знакавым мерапрыемствам для вучняў 7-х класаў стала квэст- гульня «Пагуляем у роднае слова», якое сабрала сапраўдных аматараў мовы.  У прыказках мала слоў, але вялікая мудрасць у іх заложана, і расказаць яны могуць многа.

Крышку ўяўлення, фантазіі – і перад намі разгортваецца цікавы жыццёвы малюнак. Так, вучні 6-х класаў змаглі прадэманстраваць сваё творчае майстэрства на майстар-класе «Вышываем сурвэтку». Трэба адзначыць, што вышыўка на тканіне  закранула сэрцы і душы нашых удзельнікаў, бо беларускія ўзоры вучаць дабру, перадаюць багаты жыццёвы вопыт, мудрыя думкі народа. 

Святочныя мерапрыемствы завяршыліся, але працягваецца школьнае жыццё, і ёсць надзея, што у школе кожны дзень будзе гучаць мілагучнае беларускае слова…

Калі ты нарадзіўся беларусам, калі ты жывеш на беларускай зямлі, нельга не любіць родную мову. Менавіта, яна злучае людзей у адзін народ. Такая галоўная тэма мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы.

свернуть

"Фітабар запрашае гасцей"

развернуть

Трава! Трава! Дзіця сонца, якая упрыгожыла сваімі кветкамі зялёны ўбор планеты і, больш таго, якая дала чалавеку жыццё. Травы... Адны з іх дэкаратыўна квітнеюць, іншыя адрозніваюцца непаўтаральным узорам сваіх лісцяў. Салодкі і далікатны іх пах.  І, паветра, настоенае на гэтым паху, мы ўдыхаем поўнымі грудзьмі, як быццам п'ем гарбату з лугавых траў.

30 лістапада для вучняў 9-х класаў праведзена вельмі цікавае і пазнавальнае мерапрыемства "Фітабар запрашае гасцей", на якім прысутныя  даведаліся шмат карыснага аб лячэбных уласцівасцях траў, і, самае галоўнае, мелі магчымасць прадэгуставаць гарбату з розных духмяных траў.

 

свернуть

Свята "Калядкі- добрыя святкі"

развернуть

Большасць людзей у наш час лічаць, што Раство Хрыстова і Каляды непарыўна звязаныя паміж сабой. На самой справе,  яшчэ з язычніцкіх  часоў, калі не было нават прынята хрысціянства на Русі, а людзі верылі ў розных багоў, ужо існавала такая традыцыя, як Каляда.

Сутнасць свята Каляд – свята славян, народная назва Каляд і Каляды, якія працягваюцца сёння c 7 да 19 студзеня (Хрышчэнне). Асноўнае прызначэнне Каляды-гэта правядзенне абрадаў, прысвечаных каляднай  куцці. Галоўнымі традыцыямі, якія захаваліся ў той ці іншай ступені і ў наш час, з'яўляюцца:

- адзенне ў разнастайныя ўборы, у прыватнасці зробленыя са шкур і рагоў жывёл, выкарыстанне масак;

- калядаванне, выкананне калядных песень;

- падзяку калядоўшчыкаў і адорванне іх прысмакамі, манетамі і іншымі рэчамі;

 - гульні маладых людзей;

- варажбы незамужніх дзяўчат.

Сёння ў нашай школе таксама прайшлі калядкі. У канцы другой вучэбнай чвэрці, у яе апошні дзень, у школу прыйшлі вясёлыя калядоўшчыкі,  якія правялі абрадавае міні-свята.

 

свернуть

Фотаконкурс кулінарнага майстэрства беларускай кухні "Смачна есці"

развернуть

Напярэдадні святкавання Дня маці штогод у нашай школе праходзіць конкурс кулінарнага майстэрства "Матуліны рэцэпты". Сёлета, у перыяд з 11.10.2021 па 16.10.2021 года праведзены фотаконкурс кулінарнага майстэрства беларускай кухні "Смачна есці".

Фотаконкурс праводзіўся з мэтай дэманстрацыі разнастайнасці страў нацыянальнай кухні, прапаганды нацыянальных традыцый гасціннасці, захавання і ўмацавання традыцый падрыхтоўкі і падачы нацыянальных страў, папулярызацыі беларускай мовы. У фотаконкурсе  ўдзельнічалі вучні 2-8 класаў і іх мамы.

Умовы фотаконкурсу былі даволі простыя, а стаць яго ўдзельнікам мог любы жадаючы. Неабходна было прыгатаваць кулінарную страву беларускай кухні, сфатаграфаваць этапы прыгатавання і выслаць фатаграфіі праз сацыяльныя сеткі альбо інтэрнэт-мэсэнджары, якія з'яўляюцца неад'емнай часткай жыцця людзей.

Прадстаўленыя стравы былі вельмі разнастайныя, кожныя са сваёй кулінарнай "ізюмінкай". Пераможцы конкурсу вызначаліся па намінацыях: "Пераможца конкурсу», «Нацыянальны каларыт», «Страва для ўсёй сям'і», "Самыя гасцінныя гаспадары".

Было вельмі цяжка выбраць пераможцаў, бо ўсе стравы былі арыгінальна аформленыя і мелі прыгожую падачу.

Пераможцаў і прызёраў прадстаўнікі журы павіншавалі з заслужанай перамогай, уручылі граматы і памятныя прызы.

свернуть

Фальклорнае свята "Гуканне вясны"

развернуть

Вясна – такі час, калі вяртаюцца на Радзіму птушкі, ажывае прырода, зноў усюды пачынаюць з’яўляцца кветкі і так ярка і, асляпляючы, свеціць сонца. У гэты час расцвітае і душа чалавека. З якой нецярплівасцю, з якім жаданнем пачатку нечага новага, вельмі важнага і добрага, усе чакаюць вясну.

Дык што ж зрабіць, каб вясна хутчэй прыйшла? Нашы продкі дакладна ведалі, што трэба яе паклікаць, пагукаць.

У беларускага, рускага і ўкраінскага народаў існаваў шырока распаўсюджаны старажытны звычай гукаць вясну. Менавіта з гэтага свята і пачыналі спявацца песні – вяснянкі, якія адлюстроўвалі не толькі настрой, жаданне, каб хутчэй прыйшлі “ясныя дзянёчкі, чыстыя дажджочкі, зялёныя травы”, але ў большай ступені гаспадарчы клопат сялян у сувязі з абуджэннем прыроды, зямлі. Па народнаму звычаю дзеці першымі ўзыходзілі на ўзгорак, заклікалі вясну, вельмі ласкава называлі: вясна-чараўніца, вясна-красуня, вясна-сонейка.

Да яе надыходу бабкі і матулі пяклі смачныя кулічыкі, крэндзелі, булачкі. Яны былі падобныя на птушак з дзюбамі ды крыльцамі, з вочкамі, якія рабілі з ягад. Дзеці ўзнімалі сваіх птушак высока да сонейка і заклікалі вясну. А потым пачыналіся весялосць, песні ды скокі!

Не засталіся ў баку і вучні нашай  школы, у іх таксама адбылося  фальклорнае свята “Гуканне вясны”. На мерапрыемстве з асаблівай пашанай да народных традыцый заклікалі вясну. Тут гучалі народныя песні “Жавароначкі прыляціце”, “Сонейка зазяла, к нам вясна прыйшла…”, “Лявоніха”, панавала атмасфера святочнай радасці.

Абавязковым атрыбутам свята з’яўляюцца вырабленыя птушкі. Было прынята рашэнне зрабіць іх з паперы. Дзеці падымалі ўгору сваіх птушак, клікалі вясну. Не забыліся пагуляць у традыцыйныя беларускія гульні.

Повязь вякоў, яднанне з продкамі, веданне і захаванне традыцый з’яўляецца вельмі важным у выхаванні падрастаючага пакалення, у разуменні саміх сябе і свайго месца ў грамадстве.

 

 

свернуть

Святочныя мерапрыемствы "Вяселая масленіца"

развернуть

Масленіца – старажытнае славянскае свята, вясёлыя провады зімы, заклік да вясны, а бліны — абавязковы атрыбут, сімвал сонца, якога так не хапае зімой.

У нашай школе ў перыяд з 9 па 12 сакавіка прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя святкаванню Масленіцы.

У сераду, 10 сакавіка, было асабліва людна і весела, усім хацелася правесці зімачку ды сустрэць дружна вясну. Рыхтаваліся да свята ўсе: развучвалі песні, крычалкі, падбіралі прыказкі, прымаўкі, рыхтавалі ўборы, пяклі бліны.

Па традыцыі,  гулянні прайшлі на свежым паветры. На школьным стадыёне гучалі песні, жарты, прыпеўкі.

Школьнікі не толькі вадзілі карагоды, спаборнічалі ў сіле і спрыце, але і пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята, даведаліся, як жылі раней людзі, аб векавых традыцыях і абрадах святкавання Масленіцы. Успомнілі, што азначае кожны дзень тыдня, пра тое, што бліны маюць рытуальнае значэнне: круглыя, румяныя, гарачыя ўяўляюць сабой сімвал сонца, якое ўсё ярчэй разгараецца, падаўжаючы дні.

А якое ж свята без пачастункаў! Па заканчэнні свята было чаяпіцце з блінамі. У гэты дзень усё здавалася незвычайна смачным і салодкім.

12 сакавіка вучні 4 класаў прынялі ўдзел у фальклорна-спартыўным свяце "Вясёлая Масленіца", на якім пагулялі ў народныя гульні і забавы. Дзеці з азартам удзельнічалі ў спаборніцтвах. Асаблівае захапленне выклікалі конкурсы «перацягванне каната» і «блін на гарачай патэльні».

У завяршэнні мерапрыемства ўсіх чакалі смачныя бліны з гарачым чаем. Святы атрымалася на славу. Такія мерапрыемствы  падабаюцца як дзецям, так  і дарослым.

свернуть

Тыдзень інавацыйнага руху

развернуть

У свеце налічваецца больш чым шэсць тысяч моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю.

Вучні нашай школы сёння гавораць пра тое, што сярод гэтага мноства моў ёсць адна асаблівая – родная, беларуская мова.

У рамках інавацыйнага пректа «Укараненне этнакультурных тэхналогій для пашырэння і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі» у перыяд з 22.02.2021 па 27.02.2021 года прайшлі мерапрыемствы тыдня інавацыйнага руху “Ініцыятыва. Інавацыя. Творчасць”. 

22 лютага тыдзень пачаўся з сапраўднага свята – Дня роднай мовы.

– Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы стала традыцыйным мерапрыемствам для нашай школы, вельмі важным святам для дзяцей і педагогаў, – адзначае  настаўнік гісторыі Пятровіч Аксана Іванаўна. –  Мова яднае нацыю, народ і ўсіх людзей, якія пражываюць на тэрыторыі  краіны. Кожны чалавек павінен  шанаваць сваю мову, традыцыі і культуру свайго народа. Дзеці гэта разумеюць і стараюцца ўдасканальваць сваё валоданне роднай мовай.

         Вучні з прыгожымі прывітальнымі  словамі звярталіся да ўсіх, хто заходзіў ва ўстанову. Школьнікі з гонарам расказвалі аб тым, што ім у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, мова бацькоў і дзядоў, вялікі нацыянальны скарб.  

23 лютага  з вучнямі 5 класа праведзена  квэст-гульня “Таямніцы беларускага арнамента”.

24 лютага - фаер-фэст “У любімай мове роднай, ах, якія словы…“, інтэрактыўныя гульні “Кнігі-юбіляры”, “Пісьменнікі-юбіляры”, беларускія вершы, загадкі і песні – з  вуснаў педагогаў і вучняў школы гучалі толькі родныя словы.

25 лютага на працягу дня вучні  пісалі лісты будучым беларусам, у якіх расказалі пра сваю любоў да роднай мовы – самыя прыгожыя словы яны прысвяцілі ёй сёння. Школьнікі пажадалі беларускай мове заўсёды займаць сваё пачэснае месца сярод іншых моў.

На працягу тыдня ў школе працавала шэраг інтэрактыўных пляцовак: “Птушкі па-беларуску”, “Адзенне па-беларуску”, “Посуд па-беларуску”, “Музычныя інструменты па-беларуску”, “Беларускія гульні”.   Малодшыя школьнікі паглыбілі свае веды па гісторыі і культуры Беларусі падчас квэст-гульняў “Мая радзіма – Беларусь” і “Роднае слова”.

У тым, што старажытныя рэчы ўмеюць “размаўляць” пераканаліся вучні 5 класа, якія наведалі школьны музей.

27 лютага вучні 8 класа даведаліся, як жылі раней людзі, аб векавых традыцыях і абрадах святкавання Масленіцы. Успомнілі, што азначае кожны дзень тыдня, пра тое, што бліны маюць рытуальнае значэнне: круглыя, румяныя, гарачыя, яны ўяўляюць сабой сімвал сонца, якое ўсё ярчэй разгараецца, падаўжаючы дні. Мерапрыемства было прадумана дасканала. Можна з поўнай упэўненасцю сказаць: "свята атрымалася!"

Вучні з вялікім задавальненнем слухалі народныя масленічныя мелодыі і песні, удзельнічалі ў вясёлых конкурсах, спявалі прыпеўкі. А якое ж свята без пачастункаў- па заканчэнні свята частаваліся  кавай з блінамі.

 

Да слова, беларуская мова – самая мілагучная пасля італьянскай. Гісторыкі сцвярджаюць, што яна яшчэ і самая старажытная сярод славянскіх моў. 

 

Любіце, шануйце, паважайце родную мову,

размаўляйце на ёй часцей!

 

 

свернуть

Вынікі конкурсу "Здравствуй, мир!"

развернуть

 

У лютым 2021 года навучэнцы нашай школы прынялі актыўны ўдзел у раённым этапе VI Рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці "Здравствуй, мир!", прысвечанага Году малой радзімы, які праходзіў пад дэвізам " Беларусь-мая мова і песня»

 

Асноўныя задачы конкурса:

папулярызацыя дзіцячай мастацкай творчасці;

павышэнне мастацкага ўзроўню, выканальніцкага майстэрства і сцэнічнай культуры творчых калектываў;

 захаванне і развіццё народных традыцый.

 

Навучэнцы нашай школы прынялі ўдзел у намінацыях: «Вакальнае творчасць», «Выяўленчае мастацтва», «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва».

 

Варта адзначыць, што тэмы дадзеных намінацый «Мелодыя беларускай душы" і "Мастацкая спадчына Беларусі", дзе ўдзельнікі конкурсу падалі работы, прысвечаныя музыцы, якая жыве ў душы кожнага беларуса, паказалі самабытнасць вясковых музыкаў, каларыт нацыянальнага касцюма. Творчыя работы адлюстравалі традыцыі народнай творчасці Валожыншчыны.

 

Віншуем пераможцаў агляду-конкурсу і выкладчыкаў,

 якія падрыхтавалі навучэнцаў!

 

Намінацыя "Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва" (мастацкая апрацоўка дрэва)

 

3 месца - работа «Ясь і Яніна»

Крук Арцём, 9» Б " клас – кіраўнік Гедроіць І. А.

Бобрык Карына, 10 клас - кіраўнік Садоўская Г.А

Намінацыя "Выяўленчае мастацтва»

1 месца

Кісель Валерыя, 3 “Б" клас - кіраўнік Ерахавец Т. Б. (работа "Вясновы карагод”)

 2 месца

Кісель Ягор, 3 “Б "клас - кіраўнік Ерахавец Т. Б. (работа "Музыка душы”)

3 месца

Карпіцкая Анастасія, 3 "А"клас - кіраўнік Шаўлюк Н.М.(работа "Спачуванне”)

 

Намінацыя " Вакальная творчасць»

 

2 месца

Бацян Ганна, 1 «А» клас - кіраўнік Маркоўская В. М. (песні «Гномікі» і «Мая радзіма»)

 

Жадаем творчых поспехаў навучэнцам

і выкладчыкам!

свернуть

Свята "Калядкі- добрыя святкі"

развернуть

Каляды – свята, якое лічыцца самым вялікім і галоўным у зімовы перыяд яшчэ з часоў язычнікаў. Гэтыя дні напоўнены радасцю і забавамі.

24 снежня 2020 года ў нашай школе таксама прайшлі калядкі. Навучэнцы 4-х класаў зладзілі невялікае касцюміраванае прадстаўленне. Дзеці спявалі традыцыйныя беларускія калядныя песні і вадзілі імправізаваную казу. Усім было весела. Каза  атрымала  пачастункі. А, як вядома, па традыцыі, у абмен на пачастункі  Каза прыносіць гаспадарам дастатак і мір у дом на ўвесь наступны год.

 

свернуть

Майстар-клас "Калядная зорка"

развернуть

Напярэдадні  калядных святаў для дзяцей 8-х класаў праводзіўся майстар-клас "Калядная зорка". Класны кіраўнік Латышава Кацярына Львоўна пазнаёміла ўсіх з гісторыяй свята Божага Нараджэння і сімваламі гэтага ўсімі любімага свята.

З легенды вучні  даведаліся пра дзяўчынку Марыю, якая падарыла ўпершыню «Калядную зорку» немаўляці Ісусу на Каляды. Цяпер кожны ўдзельнік майстар-класа зможа ўпрыгожыць сваю навагоднюю ёлку першым сімвалам Каляд – "Каляднай зоркай".

Навучэнцы 8 "А" класа пад кіраўніцтвам свайго класнага кіраўніка Букштановіч Таццяны Мікалаеўны вырабілі віншавальныя паштоўкі "З новым годам і Калядамі".  Заўсёды лепшы падарунак – гэта падарунак,  зроблены сваімі рукамі. Ён перадае цяпло і любоў, якія вы ўкладваеце, вырабляючы яго.

свернуть

Майстар-клас "Крупенічка"

развернуть

 

 12 кастрычніка ў школе праведзены майстар-клас па вырабе лялькі "Крупенічка" (аб'яднанне па інтарэсах «Эцюд», кіраўнік аб'яднання Садоўская Г.А.), які быў падрыхтаваны ў рамках інавацыйнага праекта “Укараненне этнакультурнай тэхналогіі для пашырэння  і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі”  з навучэнцамі 7 класа.

Лялька Крупенічка - гэта старажытны славянскі абярэг, які прыцягвае ў дом дабрабыт і фінансавы дастатак, засцерагаючы людзей ад голаду і неўраджаю. Славяне выраблялі гэтую абрадавую ляльку, запаўняючы патаемны мяшочак лялькі збожжам. Гэта дапамагала прыцягваць дастатак, забяспечвала сыты стол і радасць у доме.

Вось і ўдзельнікі майстар-класа вырашылі асвоіць няпростую тэхніку стварэння лялькі "Крупенечкі". У выніку кожны панёс дадому абярэг.

свернуть

16 кастрычніка - Сусветны дзень хлеба

развернуть

16 кастрычніка адзначаецца Сусветны дзень хлеба. Хлебсімвал жыцця, здароўя і дабрабыту чалавека. Ён вылучаецца сярод астатніх прадуктаў, як адзін з галоўных на стале.

Менавіта гэтай тэме было прысвечана свята "Шлях хлеба – ад зярнятка да караваю", які быў падрыхтаваны ў рамках інавацыйнага праектаУкараненне этнакультурнай тэхналогіі для пашырэння  і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі з навучэнцамі 5 класа.

На мерапрыемстве ішла размова аб хлебе, значнасці яго ў жыцці чалавека, беражлівым стаўленні да яго. Дзецям паказалі ўрыўкі з дакументальнага фільма пра жыццё людзей у блакадным Ленінградзе ў час Вялікай Айчыннай вайны, калі цаніўся кожны кавалачак хлеба. Вучні зрабілі выснову: хлеб –  вялікая каштоўнасць. Ні адзін з прысутных не застаўся  абыякавым.

 Затым дзяцей пазнаёмілі з гісторыяй шляху хлеба ад зярнятка да караваю. У час кароткага займальнага і пазнавальнага відэароліка вучні здзейснілі сапраўднае відэападарожжа ў цэх, у якім выпякаюць булачкі. А таксама даведаліся, колькі зерняткаў  пшаніцы трэба вырасціць, каб спячы адзін батон хлеба, як называюцца людзі, якія вырошчваюць хлеб, і, нарэшце, як раней людзі вырошчвалі хлеб.

Дзеці адгадвалі загадкі пра хлеб, складалі прыказкі і пад народную музыку гулялі ў вясёлыя гульні. На свяце гучалі вершы і песні пра хлеб. Вядучыя расказалі,  як беражліва, з вялікай павагай ставіліся людзі да хлеба ў старадаўнія часы, калі выпадкова хлеб падаў на падлогу, яго падымалі, цалавалі  і прасілі ў хлеба прабачэння.

 

Гэта мерапрыемства  дапамагло дзецям зразумець, што да працы хлебаробаў неабходна адносіцца з павагай і ўдзячнасцю, а хлеб цаніць так, як цанілі яго нашы продкі.

свернуть

Календарный план по реализации проекта

развернуть

 

Каляндарны план

па рэалізацыі інавацыйнага праекта “Укараненне этнакультурнай тэхналогіі

для пашырэння  і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі”

на 2020/2021 навучальны год

 

№.

Змест работы

Тэрміны

Адказныя

Форма афармлення вынікаў работы

1.

Праблемна-арыентаваны аналіз стану адукацыйнага працэсу і яго вынікаў, выяўленне актуальных для ўстановы адукацыі праблемаў

чэрвень

Маркоўская В.М., нам дырэктара па вых. рабоце

Аналіз работы 

2.

Пасяджэнне педагагічнага савета “Асноўныя накірункі работы школы ў 2020/2021 навучальным годзе. Рэалізацыя інавацыйнага праекта - уключэнне ў практыка-даследчую дзейнасць»

жнівень

Уланчык А.М., дырэктар школы

Выпіска з пратакола педсавета, прыказ на падставе рашэння педсавета

3.

Выданне загаду аб працягу рэалізацыі інавацыйнай

дзейнасці

 

жнівень

Уланчык А.М.,

дырэктар школы

 

Загад

4.

Вывучэнне матэрыялаў перыядычнага друку, матэрыялаў сеткі Інтэрнэт, тэматычнай літаратуры, стварэнне анаціраванага спісу літаратуры па інавацыйнай дзейнасці кожнага педагога

 

жнівень

Маркоўская В.М., нам дырэктара па вых. рабоце

Анатаваны спіс літаратуры,

гласарый

5.

Правядзенне бацькоўскіх сходаў з мэтай інфармавання аб мэтах і задачах праекта ў бягучым навучальным годзе

верасень

Уланчык А.М.,

дырэктар школы

 

Пратакол схода

6.

Распрацоўка плана-графіка павышэння кваліфікацыі педагогаў, якія рэалізуюць інавацыйны праект

верасень

Касаногава А.А., нам.дырэктара па вучэбнай рабоце

План-графік павышэння кваліфікацыі педагогаў

7.

Складанне сумесных планаў работы з установамі дадатковай адукацыі

верасень

Маркоўская В.М., нам дырэктара па вых. рабоце

План сумеснай працы

8.

Размяшчэнне інфармацыі аб інавацыйнай дзейнасці на сайце ўстановы адукацыі

пастаянна

Маркоўская В.М., нам дырэктара па вых. рабоце

Старонка сайта, гіперспасылкі, папаўненне матэрыялаў віртуальнага метадычнага кабінета

9.

Карэкціроўка каляндарнага плана інавацыйнай дзейнасці

верасень

Маркоўская В.М., нам дырэктара па вых. рабоце

Каляндарны план, рэкамендацыі кансультанта па арганізацыі педагагічнага даследавання, базавы гласарый

10.

Карэкціроўка праграмы псіхолага-педагагічнага суправаджэння інавацыйнай дзейнасці

верасень

Віршыч А.Э., педагог-псіхолаг

Праграма педагагічнага суправаджэння інавацыйнай дзейнасці, вызначэнне схемы (рэжыму, спосабаў) ўзаемадзеяння псіхолага з педагогамі

11.

Інфармацыйна-педагагічная нарада ўдзельнікаў інавацыйнага праекта па планаванні работы і вядзенні педагагічных дзённікаў

верасень

Маркоўская В.М., нам дырэктара па вых. рабоце

Рэкамендацыі

12.

Работа клуба па інтарэсах «Юны этнограф»

на працягу года

Садоўская Г.А., Пятровіч А.І., кіраўнікі клуба “Юны этнограф”

Праграма рэалізацыі

13.

Адкрыццё факультатыўных заняткаў:

“Вытокі роднай мовы (1 клас);

“Храмы, замкі і палацы Беларусі” (6 клас)

“Зямля беларуская” (9 клас)

верасень

Касаногава А.А., нам.дырэктара па вучэбнай рабоце

Загад

14.

Рэалізацыя праграмы па этнаграфіі «Наш дом. Наш свет»

на працягу года

Шаўлюк Н.М., Ерахавец Т.Б..  кіраўнікі клуба “Спадчына”

Фіксацыя ў дзённіках педагагічнага даследавання, параўнальная аналітыка

15.

Узаеманаведванне ўрокаў, выхаваўчых мерапрыемстваў у рамках рэалізацыі праекта

на працягу года

Маркоўская В.М., нам дырэктара па вых. рабоце

План-графік правядзення адкрытых урокаў, метадычныя і дыдактычныя матэрыялы

16.

Цыкл мерапрыемстваў у рамках Тыдня беларускага пісьменства і культуры

верасень

Панкратава Н.С., настаўнік беларускай мовы і літаратуры

План-графік правядзення адкрытых вучэбных і пазакласных заняткаў, метадычныя і дыдактычныя матэрыялы

17.

Беларускаяе свята “Багач”

верасень

Шаўлюк Н.М., кіраўнік клуба “Спадчына”

Распрацоўка мерапрыемства

18.

Вывучэнне ўзроўню выхаванасці навучэнцаў

кастрычнік

Педагогі, якія выконваюць функцыю класнага кіраўніка

Пратакол вынікаў дыягностыкі, фіксацыя ў дзённіках педагагічнага даследавання, параўнальная аналітыка

19.

Метадалагічны семінар “Педагагічны вопыт як фактар непрарыўнага асобасна-арыентаванага прафесійнага развіцця педагога”

кастрычнік

Квяткоўская С.А., нам.дырэктара па вучэбнай рабоце

пакет інфармацыйных матэрыялаў

20.

Публікацыі педагогаў па тэме інавацыйнага праекта

на працягу года

Касаногава А.А., нам.дырэктара па вучэбнай рабоце

Пакет метадычных матэрыялаў

21.

Арганізацыя экскурсій да культурна-гістарычных помнікаў і святынь Беларусі

на працягу года

Педагогі, якія выконваюць функцыю класнага кіраўніка

Фіксацыя у дзеннках класных кіраўнікоў

22.

Арганізацыя даследчай і праектнай дзейнасці навучэнцаў па прадметах, якія знаходзяцца ў сферы іх інтарэсаў

кастрычнік

Паўлюк К.А., нам.дырэктара па вучэбнай рабоце

Табліца-спісак “Тэмытворчых і даследчых праектаў на 2020/2021 навучальны год “

23.

Свята “Шлях хлеба – ад зярнятка да караваю”. 

кастрычнік

Садоўская Г.А., кіраўнік клуба “Юны этнограф”

 

24.

Арганізацыя работы лагера «Крынічка» з дзённым знаходжаннем дзяцей. Тэма змены «Край.by»

лістапад сакавік

Касаногова А.А., нам. дырэктара па вучэбнай рабоце

Праграма работы лагера

25.

Вечарына “Дзяды”

Лістапад

Стэльмах В.А., кіраўнік клуба “Вытокі”

Распрацоўка мерапрыемства

26.

Стварэнне электроннага банка распрацовак вучэбных заняткаў і пазакласных мерапрыемстваў

на працягу года

Маркоўская В.М., нам дырэктара па вых. рабоце

Матэрыялы на сайце ўстановы адукацыі

27.

Звычаі і традыцыі. Свята “Калядкі”

снежань

Матус А.С., кіраўнік клуба “Здароўе”

Распрацоўка мерапрыемства

28.

Нарада «Прамежкавыя вынікі інавацыйнай дзейнасці»

студзень

Уланчык А.М., дырэктар школы

Пратакол, аналітыкадыягнастычныя матэрыялы

29.

“Сказаў як звязаў” свята фразеалагізмаў, прыказак, прымавак нашай мясцовасці

студзень

Панкратава Н.С., настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Распрацоўка мерапрыемства

30.

Міжнародны дзень музейнага сэлфі

студзень

Пятровіч А.І., краўнік школьнага музея

Матэрыялы на сайце ўстановы адукацыі

31.

Квэст-гульня “Таямніцы беларускага арнамента”

Студзень

Садоўская Г.А., кіраўнік клуба “Юны этнограф”

Распрацоўка мерапрыемства

32.

Трэнінгі для педагогаў «Вызначэнне цяжкасцей у дзейнасці педагогаў»

на працягу года

Віршыч А.Э., педагог-псіхолаг

Матэрыялы трэнінгаў

33.

Літаратурная кампазіцыя “Не пакідайце ж мовы роднай”

люты

Панкратава Н.С.

Распрацоўка мерапрыемства

34.

Свята “На кірмашы”

люты

Латышава К.Л., кіраўнік клуба “Я – грамадзянін”

Распрацоўка мерапрыемства

35.

Школьная канферэнцыя даследчых работ

люты

Паўлюк К.А., нам.дырэктара па вучэбнай рабоце

Матэрыялы канферэнцыі

36.

Фальклорна-спратыўнае свята “Вяселая Масленіца”

сакавік

Матус А.С., кіраўнік клуба “Здароўе”

Распрацоўка мерапрыемства

37.

Тыдзень нвавацыйнага руху “Ініцыятыва. Інавацыя. Творчасць”

сакавік

Маркоўская В.М., нам дырэктара па вых. рабоце

Метадычныя матэрыялы

38.

Свята “Гуканне вясны”

красавік

Легкадзімава Н.В., кіраўнік клуба “Усезанайкі”

Распрацоўка мерапрыемства

39.

Дыягностыка ключавых кампетэнцый педагогаў установы адукацыі

красавік

Віршыч А.Э., педагог-псіхолаг

Пратакол вынікаў дыягностыкі, фіксацыя ў дзённіках педагагічнага даследавання, параўнальная аналітыка

40.

Дыягностыка ключавых кампетэнцый навучэнцаў установы адукацыі

красавік

Віршыч А.Э., педагог-псіхолаг

Пратакол вынікаў дыягностыкі, фіксацыя ў дзённіках педагагічнага даследавання, параўнальная аналітыка

41.

Свята “Вялікдзень – найвялікшы дзень”

красавік

Бацян В.І., кіраўнік клуба “Эрудзіт”

Распрацоўка мерапрыемства

42.

Падбор дыягнастычнага інструментарыя і распрацоўка дыдактычных матэрыялаў для правядзення маніторынгу, аналізу і ацэнкі атрыманых вынікаў

красавік-май

Віршыч А.Э., педагог-псіхолаг

Метадычныя і дыдактычныя матэрыялы

43.

Афармленне справаздач інавацыйнай дзейнасці за 2020/2021 навучальны год, сістэматызацыя матэрыялаў

красавік- май

Маркоўская В.М., нам дырэктара па вых. Рабоце

 

Матэрыялы прамежкавай справаздачы

44.

“Гісторыя маёй сям’і: учора, сёння, заўтра”

май

Халявінская Т.В., кіраўнік клуба “ Сям’я”

Распрацоўка мерапрыемства

45.

Інфармаванне законных прадстаўнікоў аб выніках інавыцыйнай дзейнасці

 

май

Маркоўская В.М., нам дырэктара па вых. рабоце

Пратакол, пакет інфармацыйных матэрыялаў

46.

Карэкціроўка праграмы рэалізацыі праекта і складання плана рэалізацыі інавацыйнага праекта на 2021/2022 навучальны год

чэрвень

Маркоўская В.М., нам дырэктара па вых. рабоце

Праграма і план рэалізацыі

 

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце                                                        В.М.Маркоўская                                                                                          

 

свернуть

21 лютага - Дзень роднай мовы

развернуть

 

21 лютага – Дзень роднай мовы

Міжнародны дзень роднай мовы ў сярэдняй школе №2  г.Валожына  пачаўся з прывітальнай акцыі “Гавары са мною па-беларуску!”.

 Шаноўцы беларускай мовы на працягу дня навучэнцам і дарослым раздавалі стыкеры “Я люблю сваю мову”.  Каб праверыць свае веды па беларускай мове, вучні 3 –х класаў прынялі актыўны ўдзел у свяце “Гучы, гучы, мая родная мова”.

 

свернуть

Общие сведения о проекте

подробнее...

Нормативно-правовое обеспечение инновационной деятельности

подробнее...

Основные мероприятия в рамках реализации проекта

подробнее...