Основные мероприятия в рамках реализации проекта

04-01-2020-7

27-11-2019-16

«Свята Багач» 

Вясёлым і цікавым атрымалася  свята “Багач”, якое прайшло 21 верасня ў нашай школе. Падчас свята панавала святочная і лёгкая атмасфера, якая захавалася да канца мерапрыемства. Вучні аформілі святочны стол, прысвечаны Восені і святкаванню Багача, праспявалі восеньскія песні і падрыхтавалі цікавыя гульні. 

«Каб вы былі багатыя, як гэтая восень!» — менавіта так звычайна вітаюць адзін аднагона свята Багач.  Успамінаючы традыцыі і абрады нашых продкаў, вучні трэціх класаў наглядна паказалі святкаванне “Багача” у мінулым.

Галоўную ролю ў абрадзе гэтага свята выконвае “багач”. Гэта снапок жыта з устаўленай у яго воскавай свечкай. “Багач” стаіць на працягу ўсяго года ў доме чарговага гаспадара, пад іконамі. У гэты дзень свечка загараецца. Потым гаспадар нясе “багач” у наступны двор, дзе іх сустракаюць гаспадары: на двары стаіць стол, накрыты белым абрусам, устаўлены снапкамі жыта, ячменя, пшаніцы. “Багач” ставіцца на стале да хлябоў. Служыцца маленне.

Гаспадары запрашаюць у хату, частуюць гасцей, “багач” ставіцца на покуці. Такім чынам абходзяць па чарзе ўсе хаты. 

 

260414-08-11-2018-1