РМО учителей белорусского языка и литературы

Майстар-клас Цікава і займальна: шматмерная дыдактычная тэхналогія на ўроках беларускай мовы і літаратуры

26.04.2021
Падрыхтавала Панкратава Н.С. настаўнік беларускай мовы і літаратуры першай кваліфікацыйнай катэгорыі ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Валожына”
развернуть

Майстар-клас

Цікава і займальна: шматмерная дыдактычная тэхналогія

на ўроках беларускай мовы і літаратуры

Падрыхтавала Панкратава Н.С. настаўнік беларускай мовы і літаратуры першай кваліфікацыйнай катэгорыі ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Валожына”

(Слайд 1)

Ваш мозг—гэта працэсар з бязмежнымі інтэлектуальнымі магчымасцямі. Як толькі вы навучыцеся ім кіраваць, пазнанне прынясе вам радасць.

                                  Тоні Б’юзен

Майстар: Добры дзень, паважаныя калегі!Я да вас прыйшла сёння з адкрытым сэрцам і добрым настроем.  Спадзяюся, што і вы застаняцеся задаволенымі ад сустрэчы. Выберыце той коляровы ліст паперы, які адпавядае вашым пачуццям, і прадстаўце сябе так, як бы вы хацелі, каб да вас звярталася я і члены вашай групы.

Згадзіцеся, атрымалася нядрэнна. Такім чынам, мы сталі адной камандай і будзем працаваць па тэме:  “Цікава і займальна: шматмерная дыдактычная тэхналогія на ўроках беларускай мовы і літаратуры”.

Прыём “Лесвіца”

Маю ўяўленне (памахайце адной  рукой)

Выкарыстоўваю часткова (памахайце дзвюма рукамі)

Прымяняю ў сваёй рабоце, валодаю тэхналогіяй  (падыміцеся)

 Апладысменты ўсім узельнікам, сядайце, калі ласка.

 

Мы ведаем, што важным этапам урока з’яўляецца мэтавызначэнне. Давайце паспрабуем і мы вызначыць мэту нашага занятка, матыў наведвання майстар-класа, пры гэтым выкарыстаем прыём “Непадымання рукі”

Адным сказам растлумачце матыў наведвання майстар-класа, прыкрапіце на лісце вашы спадзяванні. (Слухачы запісваюць на прапанаваных рознакаляровых палосках сказ, замацоўваюць свае выказванні на аркушы паперы і аддаюць майстру, майстар зачытвае спадзявані слухачоў і агучвае сваё).

Пазнаёміцца з асноўнымі прынцыпамі шматмернай дыдактычнай тэхналогіі, яе інструментамі (інтэлект-карта і логіка-сэнсавая  мадэль);

Даведацца, як можна выкарыстоўваць гэту тэхналогію на занятках;

Навучыцца атрыманыя веды прымяняць на практыцы.

 Звернемся да эпіграфа (зачытваецца эпіграф)

Настаўнікі ведаюць, што нельга навучыць школьніка, калі ён раўнадушны, абыякавы, не ўсведамляе патрэбы ў набыцці ведаў. Перад настаўнікам заўсёды паўстаюць пытанні:”Якія ж педагагічныя метады і прыёмы можна выкарыстоўваць на занятках з мэтай фарміравання і развіцця ў школьнікаў станоўчай пазнавальнай матывацыі да вучэбнай дзейнасці і дзеля паўнавартаснага засваення матэрыялу? Як навучыць, каб кожны максімальна дасягаў таго, на што ён здольны?” “Як зрабіць,каб навучанне прыносіла радасць і вучню, і настаўніку”.

Сёння  чалавеку неабходна быць мабільным, трэба вывучыць шмат дысцыплін, засвоіць даты, факты тэорыі. Матэрыялу шмат, а часу на яго вывучэнне мала.  Перш чым прымушаць вучня ўсё вывучыць, трэба даць яму веды пра тое, як працуе яго памяць, каб засвоіць і затрымаць інфармацыю надоўга, як працуе яго зрок, калі ён чытае, якія асаблівасці чалавечага мыслення. Калі мы звернемся да працы нашага мозга, то зразумеем, што ён шматмерны. Ён здольны ўспрымаць нелінейную інфармацыю, што і адбываецца з намі кожны дзень, калі мы глядзім на фотаздымкі, карціны і інш. Мозг успрымае інфармацыю не паэтапна, слова за словам, радок за радком, а цалкам, структуруе яе, аднаўляе.  

Аналіз педагагічнай практыкі паказвае, што цяжкасці школьнікаў у вывучэнні беларускай мовы і літаратуры звязаны з іх няўменнем працаваць з вучэбнай інфармацыяй, аналізаваць яе, структураваць, падагульняць, параўноўваць, запамінаць, працаваць з паняццямі і знаходзіць аптымальныя шляхі рашэння шматлікіх вучэбных задач. Таму для мяне стала відавочнай і актуальнай праблема фарміравання інфармацыйнай культуры навучэнцаў.

Асабіста я зрабіла выснову, што павышэнне самасвядомасці вучняў і эфектыўнасці навучання можа адбыцца, зрушыцца з месца,  дзякуючы розным прыёмам і метадам навучання. Я выкарыстоўваю розныя формы работы, але і мне, і дзецям спадабалася шматмерная дыдактычная тэхналогія, якая дае магчымасць прадстаўляць веды ў сціслай і разгорнутай форме, кіраваць дзейнасцю вучняў па засваенні, пераапрацоўцы і выкарыстанні інфармацыі. З цягам часу пераканалася, што шматмерная дыдактычная тэхналогія  на вучэбных і факультатыўных занятках забяспечвае вырашэнне такіх важных задач, як павышэнне матывацыі, развіццё пазнавальнай актыўнасці, фарміраванне ключавых кампетэнцый, зніжэнне працаёмкасці, развіццё інтэлектуальных і творчых здольнасцей, асобасных якасцей навучэнцаў.

Інтэлект-карты і логіка-сэнсавыя мадэлі – два інструменты шматмернай тэхналогіі. Выкарыстанне распрацаваных Тоні Б’юзенам інтэлект-карт і логіка-сэнсавых мадэляў Валерыя Штэйнберга якраз і грунтуецца на магчымасцях і асаблівасцях чалавечага мозга пры засваенні і захаванні інфармацыі. Яе апрацоўка ажыццяўляецца адначасова правым і левым паўшар’ямі, але ёсць асаблівасці ў іх дзейнасці.

(Слайд 2) Давайце разгледзім, як працуе левае і правае паўшар’і нашага мозга.

Левае паўшар’е

Правае паўшар’е

Логіка

Словы

Лічбы

Аналіз

Паслядоўнасць

 

Рытм

Колер

Фантазія

Вобразнасць

Памеры

Успрыманне прасторы

 

 

  1. Аперацыі з паслядоўнасцямі 1. Прасторавыя арыентацыі
  2. Лінейныя ўяўленні 2. Цэласнае ўспрыманне
  3. Аперацыі з пералічэннямі 3. Трохмернае ўспрыманне
  4. Аперацыі з лікамі 4. Уяўленне
  5. Аналіз 5. Мары
  6. Логіка 6. Рытм
  7. Маўленне 7. Колер

На самай справе абодва паўшар’і працуюць адначасова, і найбольшых поспехаў дасягае той чалавек, у якога абодва паўшар’і  працуюць гарманічна.

Любая тэхналогія заўсёды прадугледжвае логіку, паслядоўнасць выкарыстання метадаў і прыёмаў у працэсе навучання, дазваляе настаўніку і вучню выявіць і прадэманстраваць творчы патэнцыял. Шматмерная дыдактычная тэхналогія з дапамогай сваіх інструментаў (логіка-сэнсавыя мадэлі і інтэлект-карты) уключае ў працу адначасова правае і левае паўшар’і. У гэтым яе навізна і эфектыўнасць, яна  – алгарытм паслядоўных лагічных дзеянняў, накіраваных на дасягненне канкрэтных дыдактычных мэт.

(слайд 3) Мэта настаўніка на кожным уроку (інтэлект-карта – ключавыя пытанні) – паказаць, растлумачыць, навучыць і дапамагчы самастойна засвоіць матэрыял, развіць мысленне і маўленне кожнага вучня, арганізаваць перапрацоўку ўяўленняў у трывалыя веды.

Я выкарыстоўваю шматмерную дыдактычную тэхналогію на ўроках мовы, літаратуры і ў пазакласнай рабоце з усім класам і ў індывідуальнай працы. Яна грунтуецца на вучэнні пра памяць.

Вы бачыце, колькі інфармацыі можа ўспомніць чалавек, напрыклад пасля таго, як прачытаў твор?

Людзі здольны ўспомніць:

  • 20 % з таго, што прачыталі;
  • 30 % з таго, што пачулі;
  • 40 % з таго, што ўбачылі;
  • 50 % з таго, што сказалі;
  • 60 % з таго, што зрабілі;
  • 90 % з таго, што пачулі, убачылі, сказалі, зрабілі.

 

(слайд 4) Шматмерная дыдактычная тэхналогія – гэта тэхналогія нагляднага, лагічнага, сістэмнага, паслядоўнага спосабу прадстаўлення вучэбнай інфармацыі, якая накіравана на развіццё інтэлекту, маўлення, усіх відаў памяці, мыслення.

Яна спрыяе вырашэнню многіх дыдактычных праблем, а менавіта: з яе дапамогай настаўнік вучыць дзяцей вызначаць галоўнае, знаходзіць ключавыя словы і паняцці; вучыць думаць, не стамляючы мозг, арганізуе паўтарэнне вывучанага матэрыялу, рыхтуе разам з вучнямі творчую работу, рэферат і іншыя віды прац.

Кожны чалавек у сваім жыцці выкарыстоўвае інтэлект-карту і не задумваецца, што ён выкарыстоўвае інструмент шматмернай дыдактычнай тэхналогіі.

Пытанне: дзе нам прыходзіцца сутыкацца з інтэлект-картамі?

(Меркаванне слухачоў)

Афішыраванне напрацовак

 (слайд 5) Выкарыстанне інтэлект-карт

Існуе некалькі асноўных сфер выкарыстання інтэлект-карт:

  • асабістае жыццё чалавека (самааналіз, аналіз і вырашэнне праблемных сітуацый, вядзенне дзённіка)
  • сямейнае жыццё ( аналіз узаемаадносін, планаванне бюджэту, планаванне адпачынку)
  • адукацыя (развіццё мыслення, канспектаванне, анатаванне, падрыхтоўка да экзаменаў, паўтарэнне, арганізацыя калектыўнай дзейнасці)
  • бізнес і прафесійнае жыццё (мазгавы штурм, дзелавыя сустрэчы, прэзентацыі, менеджмент)

 

Пытанне: для чаго настаўнік выкарыстоўвае інтэлект-карты на ўроках?

У адной групы ляжыць картка моўная, у другой - літаратурная

І – група . Заданне: запоўніце картку “Выкарыстанне інтэлект-карты на ўроках беларускай мовы” (запаўненне карткі слухачамі)

 

(Меркаванне слухачоў)  Канечне ж для:      

(слайд 6) Выкарыстанне інтэлект-карты на ўроках беларускай мовы для:

  • вызначэння лагічных сувязяў паміж паняццямі;
  • працы з лексічным матэрыялам;
  • запамінання граматычных правіл;
  • стварэння апорнага канспекта;
  • генерыравання праектных ці даследчых ідэй;
  • запамінання вялікага аб’ёму інфармацыі.

 

ІІ – група. Заданне: запоўніце картку “Выкарыстанне інтэлект-карты на ўроках беларускай літаратуры” (запаўненне карткі слухачамі)

 

(Меркаванне слухачоў) Калі ж гэта ўрок літаратуры, то інтэлект-карта патрэбна для:

(слайд 7) Выкарыстанне інтэлект-карты на ўроках беларускай літаратуры для:

  • характарыстыкі вобраза і сістэмы вобразаў;
  • параўнальнай характарыстыкі герояў;
  • канспектавання крытычнага артыкула;
  • канспектавання біяграфіі пісьменніка;
  • засваення паняццяў па тэорыі літаратуры.

 

 

 

Майстар расказвае пра сваю працу (Чаму выбраў гэту тэхналгію і што яна дае яму і вучням, затым тлумачыць, як складаецца інтэлект-карта)

Павесіць на фліпчат узор выканання інтэлект-карты або проста праафішыраваць, як дзеці складаюць інтэлект-карты на розных этапах урока

(слайд 8) Як складаецца інтэлект-карта?

Інтэлект-карта – гэта падарожжа па аркушы паперы. І, як любое паспяховае падарожжа, яно павінна быць добра спланавана. Трэба толькі вырашыць, якім будзе маршрут падарожжа, а нават уявіць, выразна ўбачыць яго. Думайце каляровымі малюнкамі. Каб інтэлект-карта прыносіла добры настрой, трэба, каб цэнтральны вобраз быў станоўчы.

 

 Правілы пабудовы інтэлект-карт:

  1. даўжыня адрэзка і даўжыня слова павінны супадаць;
  2. напісанне слоў ад цэнтра да краёў;
  3. лісты паперы павінны быць чыстыя, без ліній, каб мозг мог мысліць не лінейна, а свабодна і творча;
  4. у цэнтры вобраз усёй праблемы (задачы, галіны ведаў);
  5. ад цэнтра разыходзяцца тоўстыя галіны з подпісамі – яны абазначаюць галоўныя раздзелы тэмы. Асноўныя галіны дзеляцца на больш тонкія; тыя, у сваю чаргу, яшчэ на больш тонкія;
  6. усе галіны падпісаны ключавымі словамі, якія прымушаюць успомніць тое ці іншае паняцце;
  7. подпісы пажадана рабіць друкаванымі літарамі;
  8. выкарыстоўваць рознакаляровыя ручкі, фламастары;
  9. важна выкарыстоўваць свой уласны стыль у маляванні карт памяці.

 

Пытанне: Інтэлект-карты больш эфектыўныя, чым традыцыйнае канспектаванне ці не? Чаму?

 Так, больш эфектыўныя, бо:

- лёгка вызначыць галоўную ідэю;

- паўтарэнне матэрыялу праходзіць хутка і эфектыўна;

- выкарыстоўваюцца ключавыя вобразы і словы, якія стымулююць работу і левага паўшар’я і правага, гэта значыць актывізуюць памяць.

 

(слайд 9) Майстар. Што такое логіка-сэнсавая мадэль?

Логіка-сэнсавыя мадэлі вельмі падобныя на інтэлект-карты, яны складаюцца і працуюць па тых жа прынцыпах. Адрозніваюцца толькі знешнім выглядам. Галоўная ідэя размяшчаецца ў цэнтры мадэлі, яе складовыя элементы знаходзяцца на каардынатных вектарах. Ідэі ж наступнага падпарадкавання ў выглядзе ключавых слоў размяркоўваюцца на кожным вектары ад цэнтра каля апорных вузлоў.

 

Павесіць на фліпчат узор логіка-сэнсавай мадэлі

(слайд 9) Канструяванне логіка-сэнсавай мадэлі ўключае:

  • пабудова каардынат на лісце паперы памерам А4, пажадана гарызантальна;
  • абазначэнне ў цэнтры тэмы, праблемы, задачы або галіны ведаў;
  • размяшчэнне каардынат (кола пытанняў) па тэме;
  • вызначэнне апорных вузлоў “сэнсавых гранул” для кожнай каардынаты шляхам выяўлення галоўных элементаў, ключавых слоў, фактаў;
  • расстаноўка апорных вузлоў на каардынатах;
  • напісанне ключавых слоў.

Фізкультхвілінка (падзел слухачоў на групы ў выглядзе пачастунка)

Вы атрымалі даволі шмат інфармацыі, і я мяркую, што ваш мозг ужо стаміўся і прапаную трохі падсілкавацца, пачастуйцеся, калі ласка. Такім спосабам мы з вамі падзяліліся на дзве групы, прашу заняць свае месцы і прадоўжыць работу.

Прапаную цукеркі для груп, аркушы паперы, фламастары.

 (слайд 10) Праца ў групах

Для таго каб лягчэй было працаваць у групе, прапаную вам размеркаваць пасады:

Арганізатар – адказвае за работу групы

Спікер – выступае з гатовым рашэннем

Аналітык – апрацоўвае прапанаваныя варыянты адказаў

Сакратар – запісвае выказаныя ідэі

(30 секунд)

 

Арганізатары груп прымаюць удзел у лёсаванні: выцягваюць картку, хто працуе з матэрыялам па мове, хто па літаратуры. Мовазнаўцы і Літаратуразнаўцы

Удзельнікі групы маюць права выбраць, з якім інструментам тэхналогіі будуць працаваць: ЛСМ ці інтэлект-карта. Даю заданне. Групы пачынаюць працаваць (адводжу час на працу).

Прапаную запоўніць у час працы невялікую таблічку: Адмоўнае і станоўчае.

Афішыраванне напрацовак з тлумачэннямі: ці цяжка было адабраць патрэбны матэрыял? Якія пачуцці былі ў час работы? Ці спадабалася вам займацца гэтай працай? Што запомнілі пасля выканання задання? 

 (слайд 11)

Адмоўнае і станоўчае ў навучанні па логіка-сэнсавых мадэлях і інтэлект-картах.

Адмоўнае: ад настаўніка тэхналогія патрабуе шмат часу і намаганняў

Станоўчае:

  1. Па падрыхтаванай настаўнікам мадэлі можна навучыць, даць інфармацыю.
  2. Кожны вучань па сваёй мадэлі можа пераказаць матэрыял, захоўваючы логіку і паслядоўнасць.
  3. Можна хутка паўтарыць матэрыял, рыхтуючыся да ўрокаў, лекцый, экзаменаў.
  4. Мадэль станоўча ўплывае на развіццё мыслення і маўлення (актыўнага слоўніка)
  5. Можна заданні выконваць індывідуальна (знайдзі і дапоўні каардынату, зачытай ключавое слова і г.д.), калектыўна, у групах.
  6. Галоўнае – яе можна дапрацаваць, выправіць, удасканаліць, дадаць матэрыял.
  7. Гэта добры сродак развіцця матывацыі, творчасці.

 

Майстар.

Супольная праца настаўніка і вучняў па вывучэнні тэмы, па вызначэнні галоўных паняццяў пры маляванні мадэляў ці разумных карт робіць навучальны працэс эфектыўным. Менавіта карты памяці дазваляюць пачуць, зрабіць, убачыць, выказацца. Старажытная мудрасць актуальная і ў наш час:

Скажы мне – і я забудуся,

Пакажы мне – і я запомню,

Дай мне дзейнічаць самому –

і я навучуся.

Але калі настаўнік навучыць вучняў складаць мадэлі ці карты, то гэта не значыць, што яны ўжо ведаюць увесь матэрыял на 10 балаў, яшчэ не гарантыя таго, што атрымаўся суперурок. Гэта адбудзецца  толькі тады, калі вучні змогуць структураваць, згарнуць, разгарнуць інфармацыю, чытаць яе, выкарыстоўваючы карту ці мадэль, і прымяняць пры рашэнні канкрэтных вучэбных заданняў, у самаадукацыі, у паўсядзённым жыцці, падрыхтуюць да будучай прафесійнай дзейнасці, а значыць, вучні пачнуць паспяхова і з задавальненнем вучыцца, а праца настаўніка стане больш эфектыўнай і плённай.

 

Прыходзім да высновы: слухачы агучваюць свае высновы

(слайд 11)

прымяненне гэтай тэхналогіі спрыяе лепшаму запамінанню і засваенню атрыманых ведаў; станоўча адбіваецца на псіхалагічным стане дзіцяці: павышаецца сістэмнасць мыслення, павялічваецца аб’ём аператыўнай памяці, паляпшаецца работа інтуітыўнага мыслення, развіваецца здольнасць праектавання і канструявання вучэбнага матэрыялу.

Майстар: вернемся да пачатку нашай сустрэчы. Мы пачалі яе з прыёму “Непадыманне рукі”, у якім вы выказалі свой матыў наведвання майстар-класа. Заданне: той, хто задаволены і дасягнуў пастаўленай перад сабой мэты і яго матыў спраўдзіўся, на сваёй палосцы пастаўце плюс, калі не – мінус.

Дзякуй, звернем увагу на экран і выкажам свае думкі пры дапамозе прыёму “Рэфлексіўны экран”

Рэфлексія

Рэфлексіўны экран”

  1. Сёння я даведаўся (даведалася) …
  2. Было цікава …
  3. Было цяжка…
  4. Я выканаў заданні на …
  5. Я зразумеў (зразумела), што…
  6. Цяпер магу…
  7. Я адчуў (адчула), што…
  8. Я навучыўся (навучылася)…
  9. Я змог (змагла)…
  10. Я паспрабую…
  11. Мяне здзівіла…
  12. Мне захацелася…

Прыём “Ланцужок  пажаданняў”  (Напісаць пажаданні)

Адзін прадстаўнік ад групы чытае пажаданні ўсім прысутным.

 

Майстар: дзякую усім за працу і завяршаю наш занятак яшчэ з лепшым настроем, чым быў напачатку. Наша праца сапраўды была спакойнай, дружнай і стваральнай. І я таксама хачу пажадаць Вам, шаноўныя настаўнікі:

выкарыстоўвайце інструменты шматмернай тэхналогіі на сваіх уроках, і няхай вас цешаць вучні сваімі поспехамі!

А ў асабістым жыцці

Хай будзе светлы ваш узлёт,

Да новых спраў, сябры!

Няхай прыносіць вам жыццё

Найлепшыя дары!        

Беражыце сябе, сваіх родных  блізкіх, што побач з вамі, і памятайце, што самае каштоўнае ў свеце Чалавек.

Прапануе буклеты. 

https://school2.volozhin-edu.gov.by/files/00811/obj/140/40733/doc/Майстар-клас Панкратава Н.С. (2021)_copy.pdf

 

свернуть

Эфектыўныя сродкі навучання для актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры

развернуть

План пасяджэння раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

09.02.2021
Тэма: шляхі развіцця творчых здольнасцей вучняў і іх настаўнікаў у кантэксце вывучэння беларускай мовы і літаратуры
развернуть

Мэта: павышэнне прафесійнага майстэрства педагогаў у арганізацыі эфектыўнай творчай дзейнасці вучняў праз арганізацыю ўрочнай і пазаўрочнай дзейнасці ў аспекце вывучэння прадметаў філалагічнага цыклу.

Задачы:

паглыбіць веды педагогаў па ўдасканальванні спосабаў актывізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў пры выкладанні вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”;

стварыць спрыяльныя ўмовы для актуалізацыі творчага, крэатыўнага развіцця педагогаў, як адной з састаўных іх прафесійнай кампетэнтнасці;

працягваць работу па абагульненні, апісанні, прадстаўленні і трансляцыі педагагічнага вопыту настаўнікаў у прафесійных метадычных выданнях Рэспублікі Беларусь.

 

Дата правядзення: 11.02.2021 года

Пачатак правядзення: 14.30

Форма правядзення: дыстанцыйна

Удзельнікі пасяджэння: метадыст дзяржаўнай установы адукацыі Валожынскі раённы вучэбна-метадычны кабінет, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры школ раёна

План работы

Рэгістрацыя ўдзельнікаў раённага метадычнага аб’яднання

Знаёмства з планам работы раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

Буклыс А.А., метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета

Практычны блок

Відэа-урок беларускай літаратуры ў IX класе “Народнае свята ў паэме Якуба Коласа “Новая зямля”

Багарэвіч В. Ч., настаўнік беларускай мовы

і літаратуры ДУА “Ракаўская сярэдняя школа”

Самааналіз, аналіз урока

Багарэвіч Вольга Чаславаўна,настаўнік

беларускай мовы і літаратуры ,

Цітова Ірына Уладзіміраўна,

намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце

ДУА “Ракаўская сярэдняя школа”,

удзельнікі метадычнага аб’яднання

Вучэбна-метадычны блок

“Развіццё творчых здольнасцей вучняў праз арганізацыю ўрочнай і пазаўрочнай дзейнасці па прадмеце”.

Сівец Ала Віктараўна, настаўнік беларускай

мовы і літаратуры, ДУА “Гародзькаўскі

навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы

сад-сярэдняя школа”

“Асаблівасці работы з высокаматываванымі вучнямі пры вывучэнні беларускай мовы і літаратуры”.

Карыцкая Тамара Чаславаўна , настаўнік

беларускай мовы і літаратуры

ДУА”Івянецкая сярэдняя школа”

“Дыферэнцыраванае навучанне як сродак развіцця пазнавальнай актыўнасці і творчых здольнасцей вучняў”.

Бібік Галіна Іосіфаўна,  настаўнік беларускай

мовы і літаратуры ДУА “Сівіцкі навучальна-

педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая

школа”

Абмен вопытам па тэме метадычнага аб’яднання

Удзельнікі метадычнага аб’яднання

Падвядзенне вынікаў работы раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

Буклыс А.А., метадыст раённага вучэбна-

метадычнага кабінета”

 

Кіраўнік раённага метадычнага

аб’яднання  настаўнікаў

беларускай мовы і літаратуры                                       Н.С. Панкратава

 

УЗГОДНЕНА

Метадыст ДУА “Валожынскі раённы

вучэбна-метадычны кабінет                                           А.А. Буклыс

 

 

 

свернуть

Пасяджэнне раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

развернуть

https://yadi.sk/i/etkhMaazTeOLvA

Урок беларускай мовы ў 9 класе “Знакі прыпынку паміж часткамі ў складаназлучаных сказах” Панкратава Наталля Сяргееўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Валожына “

План пасяджэння

раённага метадычнага аб’яднання

настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры 

Тэма: Вучэбна-пазнавальная дзейнасць вучняў і фарміраванне іх метапрадметных, прадметных і асобасных кампетэнцый у аспекце вывучэння вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”

Мэта:  Аказанне настаўнікам метадычнай дапамогі ў арганізацыі работы, накіраванай на вучэбна-пазнавальную дзейнасць вучняў і фарміраванне ў іх  метапрадметных, прадметных і асобасных кампетэнцый у аспекце вывучэння  прадметаў філалагічнага цыклу.

 Задачы:

  1. Удасканальваць прафесійнае майстэрства настаўнікаў, іх эрудыцыю і кампетэнтнасць у вобласці сваіх прадметаў праз вывучэнне вопыту сваіх калег і самаадукацыю.
  2. Працягваць актыўнае метадычнае ўзаемадзеянне членаў МА па засваенні спосабаў для актывізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў пры выкладанні вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” праз выкарыстанне ІКТ.
  3. Працягваць работу па абагульненні, апісанні, прадстаўленні і трансляцыі педагагічнага вопыту настаўнікаў МА ў прафесійных метадычных выданнях Рэспублікі Беларусь.

Дата правядзення: 13.10. 2020 года – адкрыты ўрок  ДУА “Сярэдняя школа       №2 г.Валожына”

15.10.2020 года – завочнае пасяджэнне

Форма правядзення: метадычны дыялог

Практычны блок

Прагляд  адкрытага ўрока беларускай мовы ў 9  класе  “Знакі прыпынку паміж часткамі ў складаназлучаных сказах”

Панкратава Наталля Сяргееўна, настаўнік беларускай мовы і   літаратуры

ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Валожына

Самааналіз , аналіз урока

Удзельнікі метадычнага аб’яднання

Вучэбна-метадычны блок

  1. “Фарміраванне метапрадметных, прадметных і асобасных кампетэнцый вучняў праз выкарыстанне міжпрадметных сувязей на ўроках мовы і літаратуры”.

Арцюкевіч Наталля Іванаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры,

ДУА “Дорскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”

Выступленне Арцюкевіч Н.І.

  1. “Актывізацыя пазнавальнай дзейнасці вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры праз выкарыстанне ІКТ”.

Грышчык Таццяна Леанідаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры , ДУА”Сярэдняя школа №2 г. Валожына”

Выступленне Грышчык Т.Л.

  1. “Рэалізацыя ўнутрыпрадметных і міжпрадметных сувязей як умова актывізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў на вучэбных занятках па беларускай мове і літаратуры”.

Жаўток Наталля Геннадзеўна,  настаўнік беларускай мовы і літаратуры ,

ДУА “Сівіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа”

Выступленне Жаўток Н.Г.

  1. Абмен вопытам па ўдасканаленні прадметна-метадычнай падрыхтоўкі настаўніка беларускай мовы і літаратуры

 Падвядзенне вынікаў

 Стасяловіч М.І., метадыст ДУА “Валожынскі раённы вучэбна-метадычны кабінет”

свернуть